Прызначаны новы намеснік начальніка Генштаба УС — кіраўнік галоўнага аператыўнага ўпраўлення

25 чэрвеня, Позірк. Палкоўнік Максім Гакоцін прызначаны намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл — начальнікам галоўнага аператыўнага ўпраўлення. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведаміла 25 чэрвеня ягоная прэс-служба.
Раней Гакоцін займаў пасаду начальніка 4-га ўпраўлення галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба УС.
6 траўня Лукашэнка вызваліў ад пасады намесніка начальніка Генштаба УС — начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення генерал-маёра Сяргея Лагадзюка. Той быў звольнены ў запас на падставе ўзросту з правам нашэння вайсковай формы адзення і знакаў адрознення.
Паводле інфармацыі на сайце Міністэрства абароны, асноўнай задачай галоўнага аператыўнага ўпраўлення з’яўляецца “стратэгічнае планаванне абароны дзяржавы”. Структурная адзінка займаецца арганізацыяй “узаемадзеяння службовых асоб Генштаба, дзяржорганаў, іншых дзяржарганізацый у межах сваёй кампетэнцыі; падрыхтоўкі Узброеных сіл, у тым ліку ў складзе рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл)”.
На ім таксама ляжыць адказнасць за планаванне “мерапрыемстваў па будаўніцтве і развіцці” УС, іх падрыхтоўкі “па прызначэнні”, выкарыстання “ў мірны і ваенны час” (у тым ліку ў складзе рэгіянальнай групоўкі) ды інш.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка


