Праз рамонт у пункце пропуску Беняконі на мяжы з Літвой змененая схема руху транспарту

25 чэрвеня, Позірк. Праз рамонт у пункце пропуску Беняконі (з літоўскага боку — Шальчынінкай) змененая схема руху транспарту, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, 25 чэрвеня распачатае аднаўленне цэментнага пакрыцця радыеметрычнай брамы на выездзе з Беларусі.
“Рух транспартных сродкаў, што выязджаюць, арганізаваны праз паласу сустрэчнага руху па ўязным напрамку, — гаворыцца ў паведамленні. — Рэкамендуем грамадзянам улічваць гэтую інфармацыю і планаваць маршрут руху з улікам усталяваных на тэрыторыі пункта пропуску паказальнікаў”.
На пазамінулым тыдні Дзяржаўны пагранічны камітэт паведаміў, што рамонт дарожнага пакрыцця, які распачаўся 12 чэрвеня, працягнецца да канца месяца.
“У сувязі з гэтым на названы перыяд зменіцца схема арганізацыі дарожнага руху, — папярэджвала тады ведамства. — Кіроўцам транспартных сродкаў, якія плануюць перасячэнне дзяржаўнай мяжы ў гэтым пункце пропуску, неабходна кіравацца часовай схемай і быць пільнымі да патрабаванняў дарожных знакаў. Просім улічыць гэтую інфармацыю пры перасячэнні мяжы”.
Паводле інфармацыі Дзяржпагранкамітэта, максімальная колькасць транспарту, які за суткі можа перасекчы мяжу праз гэты пункт у адным кірунку, — 390 легкавых і 250 грузавых аўто.
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка



