МЗС Беларусі пасля серыі землятрусаў у Венесуэле заклікала “ўлічваць сейсмічную абстаноўку” пры планаванні паездак

25 чэрвеня, Позірк. Улічваць “неспрыяльную сейсмічную абстаноўку ў Венесуэле і краінах рэгіёну” пры планаванні паездак — для “прадухілення рызык пагрозы жыццю і здароўю” рэкамендавала 25 чэрвеня Міністэрства замежных спраў Беларусі.
Знешнепалітычнае ведамства адзначыла, што ў гэтай краіне абвешчанае надзвычайнае становішча пасля серыі землятрусаў, у выніку якіх пацярпела энергетычная і транспартная інфраструктура, а таксама быў закрыты Міжнародны аэрапорт імя Сімона Балівара.
“Чакаюцца паўторныя падземныя штуршкі, не выключаная верагоднасць утварэння цунамі ў краінах Карыбскага басейна”, — гаворыцца ў паведамленні.
Увечары 24 чэрвеня ў Венесуэле адбыліся дзве серыі падземных штуршкоў магнітудай 7,2 і 7,5 бала. Іх эпіцэнтры былі ў 10 км адзін ад аднаго — у штаце Яракуй на паўночным захадзе краіны, непадалёк ад сталіцы.
Цяпер вядома, што загінула каля 200 чалавек, паранена — больш за 1.000. Пасля расчысткі завалаў колькасць можа кратна ўзрасці.
У амбасаду Беларусі ў Венесуэле пакуль не паступала інфармацыі пра ахвяр або пацярпелых сярод беларускіх грамадзян.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваКолькасць візітаў грамадзян Беларусі ў Грузію расце шосты год запарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства



