Ціханоўская: У Беларусі катаванні доўжацца гадамі

26 чэрвеня, Позірк. “Тое, што адбываецца ў беларускіх турмах, нельга прымаць як норму”, — заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў прамове да Міжнароднага дня ў падтрымку ахвяраў катаванняў (26 чэрвеня), вынікае з апублікаванага прэс-службай палітіка відэа.
У падтрымку гэтага дня праваабаронцы праводзяць тыдзень супраць катаванняў, нагадала яна. Але ў Беларусі, як падкрэсліла палітык, “катаванні доўжацца не тыднямі, а гадамі”: “Яны сталі часткай сістэмы, часткай жахлівага турэмнага досведу, праз які праходзяць сотні беларусаў і беларусак кожны дзень”.
“Рэжым не трымае гэта у сакрэце, не хавае за сценамі калоніяў. І калі людзі выходзяць на волю, жах катаванняў бачыць кожны”, — падкрэсліла палітык.
Сярод тых, хто вызваляецца, многія доўгі час “не могуць аднавіцца ад жаху калоній”, сказала Ціханоўская.
Цяпер, паводле палітыка, кіроўны рэжым “хоча дацягнуцца да людзей, якія знаходзяцца за межамі Беларусі праз завочныя прысуды, канфіскацыю маёмасці і ціск на родных”: “Транснацыянальныя рэпрэссіі сталі працягам той жа сістэмы гвалту”.
Дэмлідар заклікала збіраць сведчанні катаванняў і іншых злачынстваў уладаў.
“Тое, што адбываецца ў беларускіх турмах, нельга прымаць як норму. Мы павінны памятаць пра гэта і дамагацца, каб кожны, хто аддаваў і выконваў злачынныя загады, панёс адказнасць”, — падкрэсліла палітык.
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваМУС: Пасля ўвядзення выбарачнага даглядання рэчаў навучэнцаў спыненыя чатыры спробы праносу нажоў і патронаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- ЭканомікаУ верасні Беларусь была на апошнім месцы ў ЕАЭС па зніжэнні цэн на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаКожная чацвёртая з 200 тыс. адзінак тэхнікі ў машынна-трактарным парку АПК мае патрэбу ў рамонце — даныя МінсельгасхарчаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка

