Беларусь на ўзроўні Савета бяспекі ААН запатрабуе “неадкладнага расследавання” інцыдэнту з аўтобусам у Бранскай вобласці — МЗС

26 чэрвеня, Позірк. Беларусь будзе настойваць на неабходнасці “неадкладнага, аб’ектыўнага і бесстаронняга міжнароднага расследавання” інцыдэнту з аўтобусам у Бранскай вобласці (РФ), заявіў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Руслан Варанкоў.
Заява зробленая 26 чэрвеня ў сувязі са скліканнем Мінскам пасяджэння Савета бяспекі ААН, паведамляецца на сайце МЗС.
Паводле слоў Варанкова, 17 чэрвеня ў Бранскай вобласці адбылася “тэрарыстычная атака на грамадзянскі аўтобус, які перавозіў беларускіх грамадзян, пераважна дзяцей”. Гэта заахвоціла Беларусь звярнуцца да Калумбіі, якая старшынюе ў Савеце бяспекі ААН, з “просьбай аб скліканні тэрміновага пасяджэння савета”.
Паколькі Беларусь не з’яўляецца членам Савета бяспекі, зварот быў падтрыманы сталым членам савета Расіяй, падкрэслівае ведамства.
Варанкоў чакае, што пасяджэнне адбудзецца “найбліжэйшым часам”.
“Падобныя злачынствы не павінны замоўчвацца, а вінаватыя — сыходзіць ад адказнасці, — сказаў прадстаўнік МЗС. — Рэспубліка Беларусь заўсёды паслядоўна выступала і выступае за няўхільнае выкананне нормаў міжнароднага права, абарону грамадзянскага насельніцтва, асабліва дзяцей, якія ніколі і ні пры якіх абставінах не павінны станавіцца мішэнню ва ўзброеных канфліктах”.
У ходзе маючага адбыцца пасяджэння, сказаў Варанкоў, беларускі бок “таксама прыцягне ўвагу Савета бяспекі да нядаўніх заяваў кіраўніцтва Украіны, у якіх адкрыта дэкларуецца гатоўнасць наносіць удары па тэрыторыі Беларусі, уключаючы аб’екты крытычнай інфраструктуры”. “Падобная рыторыка не толькі груба топча асноватворныя прынцыпы міжнароднага права, але і стварае прамую пагрозу рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі”, — дадаў ён.
Раней паведамлялася, што запыт Беларусі на скліканне экстраннага пасяджэння Савета бяспекі ААН у сувязі з атакай на аўтобус у Бранскай вобласці падтрымала Расія. Пра гэта заявіла в.а. пастаяннага прадстаўніка РФ пры ААН Ганна Еўсцігнеева.
Еўсцігнеева назвала атаку “наўмысным ударам УСУ па аўтобусе, які перавозіў мірных жыхароў – беларускіх грамадзян, уключаючы дзяцей” (цытата паводле расійскіх дзяржСМІ).
“Разлічваем, што члены Савета Бяспекі дадуць прынцыповую ацэнку гэтаму злачынству супраць грамадзянскага насельніцтва”, — дадала яна.
17 чэрвеня аўтобус з выхаванцамі згаданай школы патрапіў пад удар. У транспартным сродку знаходзіліся 44 пасажыры, з іх 28 дзяцей-спартсменаў 2014–2015 гадоў нараджэння.
Сярод дзяцей, якія суправаджалі, была жонка трэнера з Рэчыцкай ДЮСШ-2 Вікторыя Гарошка, яна загінула. Жанчына родам з Луганска (акупаваная тэрыторыя Украіны), доўга жыла ў Беларусі.
Першапачаткова заяўлялася, што пацярпелі восем чалавек, у тым ліку шасцёра дзяцей. Пазней МЗС Беларусі ўдакладніла, што пацярпелых шэсць (пяць — дзеці). Раніцай 18 чэрвеня пецярых дзяцей і аднаго дарослага з расійскіх бальніц павезлі ў медустановы Мінска.
Расійскія, а ўслед за імі і беларускія ўлады і прапаганда адразу абвінавацілі ў тым, што здарылася Украіну.
У дзень інцыдэнту Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны заявіў, што ўкраінскі бок не мае дачынення да ўдару па аўтобусе. Абвінавачанні названыя “чарговай інфармацыйнай правакацыяй Крамля”.
Аляксандр Лукашэнка 18 чэрвеня заявіў, што ў аўтобус з беларускімі дзецьмі патрапіў менавіта ўкраінскі робат.
Выданне The Wall Street Journal (WSJ) 23 чэрвеня са спасылкай на былых, а таксама цяперашніх еўрапейскіх і расійскіх чыноўнікаў паведаміла аб узмацненні ціску на Беларусь з боку Расіі, каб яшчэ больш уцягнуць яе ў вайну з Украінай.
Паводле іх, Масква хоча выкарыстоўваць беларускую тэрыторыю, каб пашырыць удары беспілотнікамі па Украіне, адцягнуць частку ўкраінскіх войскаў з усходняга фронта, а таксама праводзіць аперацыі супраць суседніх з Беларуссю краін НАТО.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПадпіска на агульнарэспубліканскія прапагандысцкія СМІ падаражэла за паўгоддзе на 4–13%, за год — на 14–29%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства


