Мінск 11:50

Ад пачатку года ў Беларусі патанула шэсць дзяцей, з якіх чацвёра — за апошнія два тыдні

Ілюстрацыйнае фота: Brandon Matich / unsplash.com

27 чэрвеня, Позірк. Выпадкі ўтаплення дзяцей пачасціліся “ў разгар купальнага сезона”, канстатавала начальніца упраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі Генеральнай пракуратуры Вікторыя Фіневіч.

“Колькасць <…> у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам узрасла ў паўтара раза, — паведаміла яна (на падставе відэазапісу ў тэлеграм-канале нагляднага органа). — Ад пачатку года ўжо патанула шэсць дзяцей. Толькі за апошнія два тыдні на вадаёмах загінула чацвёра непаўналетніх, у тым ліку праз недагляд дарослых, якія не сачылі як мае быць за месцазнаходжаннем дзяцей і не кантралявалі іх паводзіны”.

“Напрыклад, у Брэсцкай, Мінскай і Магілёўскай абласцях на вадаёмах патанулі тры падлеткі. Яны знаходзіліся ў кампаніі сяброў — без суправаджэння дарослых — і парушылі элементарныя правілы бяспечных паводзінаў на вадзе. У Віцебскай вобласці 13-гадовы хлопчык патануў, калі спрабаваў дастаць мяч з сажалкі ў двары дома”.

Фіневіч ад імя нагляднага органа заклікала бацькоў “арганізаваць вольны час для сваіх дзяцей, не дапускаць іх знаходжанне на вадаёмах без нагляду дарослых і пастаянна нагадваць ім пра правілы паводзінаў на вадзе”.

У Пінскім раёне падлетак патануў у Прыпяці

23 чэрвеня, Позірк. 15-гадовы юнак патануў у рацэ Прыпяць у Пінскім раёне (Брэсцкая вобласць), паведаміла 23 чэрвеня прэс-служба Следчага камітэта. Паводле інфармацыі ведамства, напярэдадні ўвечары чацвёра падлеткаў прыехалі ў вёску Красава пакупацца ў рацэ. Адзін з іх "сышоў пад ваду …

Пад Мінскам патануў 16-гадовы падлетак, у Цнянскім вадасховішчы — малады чалавек 2005 года нараджэння

22 чэрвеня, Позірк. Пра гібель на вадзе 16-гадовага мінчука паведамляе Следчы камітэт. Адзначаецца, што ўдзень 21 чэрвеня разам з сябрамі ён прыехаў да штучнага вадаёма паблізу вёскі Клімавічы (Мінскі раён), каб “адпачыць і выкупацца”. "Каля 18 гадзін яго таварышы выявілі, …
Падзяліцца: