Мінск 11:25

У пяці раёнах забаронена наведваць лясы

28 чэрвеня, Позірк. У пяці раёнах Брэсцкай вобласці ўведзеныя забароны на наведванне лясоў, сведчыць інтэрактыўная карта на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.

Гаворка пра Івацэвіцкі, Бярозаўскі, Кобрынскі, Жабінкаўскі і Брэсцкі раёны.

Свабодна наведваць лясы можна ў 14 раёнах. У Магілёўскай вобласці гэта Краснапольскі, Слаўгарадскі, Хоцімскі, Касцюковіцкі, Клімавіцкі, Чэрыкаўскі, Крычаўскі раёны, у Віцебскай — Докшыцкі, Глыбоцкі, Шаркаўшчынскі, Полацкі, Мёрскі, Браслаўскі, Верхнядзвінскі.

У астатніх 99 раёнах дзейнічаюць абмежаванні, пры якіх у лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы, але даступныя пешыя прагулкі і збор ягад і грыбоў.

Паводле інфармацыі Белгідрамета, 28 чэрвеня максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе ад 26 градусаў на паўночным усходзе да 38 на захадзе. Чакаецца малая воблачнасць, пераважна без ападкаў.

Падзяліцца: