Мінск 20:34

Лабавое ДТЗ у Астравецкім раёне — загінулі 17-гадовы хлопец і 15-гадовая дзяўчына, пяць чалавек шпіталізавана

Фота: УУС Гродзенскага аблвыканкама

28 чэрвеня, Позірк. Аб дарожна-транспартным здарэнні з гібеллю непаўналетніх у Астравецкім раёне паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Аварыя здарылася 28 чэрвеня каля 15:30 на аўтадарозе Р-52 Газа — Астравец — Ашмяны каля вёскі Дзігіева.

“20-гадовы кіроўца “Аўдзі”, паводле папярэдняй інфармацыі, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе ўчыніў лабавое сутыкненне з “Шэўрале”, — гаворыцца ў паведамленні.

Двое пасажыраў “Аўдзі” — 15-гадовая дзяўчына і 17-гадовы хлопец — загінулі. Яшчэ пяць чалавек з абодвух аўтамабіляў з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваныя, адзначае УУС.

На месцы ДТЗ працуюць супрацоўнікі ДАІ, следча-аператыўная група.

“Па ўказанні міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова на месца здарэння выбыў начальнік ДАІ МУС Віктар Ротчанкаў”, — паведамляецца ў рэлізе.

Колькасць дарожна-транспартных здарэнняў знізілася ў Беларусі за год на 5,5% (з 3.453 у 2024-м да 3.262 у 2025-м), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Колькасць загінулых у ДТЗ скарацілася на 1,8% (з 434 да 426), траўміраваных — на 8,4% (з 3.804 да 3.483).

55-гадовая жанчына загінула ў Аляхновічах у ДТЗ з удзелам п'янага кіроўцы

28 чэрвеня, Позірк. Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні ў Аляхновічах (Маладзечанскі раён) паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці. Адзначаецца, што 27 чэрвеня каля 22:20 48-гадовы мінчанін, кіруючы аўтамабілем "Лада" ў стане алкагольнага ап'янення, здзейсніў наезд на 55-гадовую жанчыну-пешахода, якая "папярэдне, рухалася ў спадарожным …

Падзяліцца: