Намінальная сярэдняя зарплата ў траўні 2026 года вырасла на 1,7% і перавысіла 3 тыс. рублёў — Белстат (падрабязна)

24 чэрвеня, Позірк. Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў траўні 2026 года склала 3.003,5 рубля — на 50,6 больш (+1,7%), чым у красавіку (2.952,9), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У студзені яна складала 2.757,1 рубля, у лютым — 2.743, сакавіку — 2.975,8.
У снежні 2024-га сярэдні заробак складаў 2.693,9 рубля; у студзені 2025-га — 2.427,4, лютым — 2.428,1, сакавіку — 2.601,8, красавіку — 2.613,5, траўні — 2.652,3, чэрвені — 2.717,8, ліпені — 2.772,4, жніўні — 2.762,7, верасні — 2.746,4, кастрычніку — 2.758,6, лістападзе — 2.703,7, снежні — 3.112,7.
Па ўзроўні намінальнага заробку традыцыйна лідзіруе Мінск — 3.891,4 рубля (у красавіку — 3.889,4; +0,05%). У Мінскай вобласці ён склаў 3.093,9 рубля (2.990; +3,47%), Гродзенскай — 2.708,6 (2.650,4; +2,2%), Брэсцкай — 2.638,7 (2.610,2; +1,09%), Гомельскай — 2.660,0 (2.600,2; +2,3%), Віцебскай — 2.578,5 (2.519,2; +2,35%), Магілёўскай — 2.551,8 (2.472,5; +3,22%).
Больш за ўсё было налічана работнікам сектара інфармацыі і сувязі — 6.076,9 рубля (6.238,5; -2,59%).
Далей ідуць прадстаўнікі:
сферы фінансаў і страхавання — 4.201,9 (4.751,7; -11,57%);
будаўніцтва — 3.806,3 (3.722,8; +2,24%);
прафесійнай, навуковай і тэхнічнай дзейнасці — 3.599,6 (3.571,6; +0,78%);
прамысловасці — 3.114,8 (3.042; +2,39%);
лагістыкі — 2.962,7 (2.826,4; +4,82%);
аптовага і рознічнага гандлю — 2.712,3 (2.710; +0,08%);
аперацый з нерухомай маёмасцю — 2.670,2 (2.665,6; +0,17%);
сельскай, лясной і рыбнай гаспадаркі — 2.558,4 (2.481; +3,12%);
аховы здароўя і сацыяльных паслуг — 2.454,9 (2.400,8; +2,25%);
іншых відаў паслуг — 2.361,6 (2.323,3; +1,65%);
дзейнасці ў галіне адміністрацыйных і дапаможных паслуг — 2.351,1 (2.280,7; +3,09%);
творчасці, спорту, забаў і адпачынку — 2.293,2 (2.218,6; +0,9%);
адукацыі — 2.212,5 (2.091,3; +5,8%);
сферы паслуг па часовым пражыванні і харчаванню — 2.179,3 (2.080,3; +4,76%).
Спажывецкія цэны ў траўні 2026 года выраслі на 0,08%.
Летась інфляцыя склала 6,8%. Згодна з зацверджанымі Аляксандрам Лукашэнкам найважнейшымі прагнознымі параметрамі развіцця краіны на 2025 год цэны не павінны былі вырасці больш чым на 5%. Такім чынам, афіцыйная інфляцыя па выніках года перавысіла планавы паказчык на 1,8 працэнтнага пункта.
Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені — красавіку 2026 года выраслі на 8% (месяцам раней — 7,6%) да аналагічнага перыяду 2025-га. У снежні 2024-га сярэдні заробак складаў 2.693,9 рубля; у студзені 2025-га — 2.427,4, лютым — 2.428,1, сакавіку — 2.601,8, красавіку — 2.613,5, траўні — 2.652,3, чэрвені — 2.717,8, ліпені — 2.772,4, жніўні — 2.762,7, верасні — 2.746,4, кастрычніку — 2.758,6, лістападзе — 2.703,7, снежні — 3.112,7.
У агульным аб’ёме грашовых даходаў аплата працы ў 2025 годзе займала 66,3%, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і інш.) — 21,9%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, — 7,3%, даходы ад уласнасці і іншыя даходы — 4,5%.
Па выніках 2024 года названыя даходы павялічыліся на 9,7%, 2023-га — на 6,3%, 2022-га — на 3,6%.
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



