Мінск 02:08

МНС паведаміла пра наступствы непагадзі — падзенне дрэў зафіксавана ў трох абласцях, у Дзяржынску пацярпела пяць аўтамабіляў

22 чэрвеня, Позірк. Аб ліквідацыі наступстваў непагадзі паведаміла 22 чэрвеня Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Паводле звестак ведамства, з прычыны праходжання па краіне навальнічнага фронту зафіксаваныя выпадкі падзення дрэў у Гомельскай, Гродзенскай і Мінскай абласцях.

“Паваленымі дрэвамі пашкоджаныя пяць аўтамабіляў у горадзе Дзяржынску Мінскай вобласці”, — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што работнікамі МНС праводзіліся работы па распілоўцы і ўборцы паваленых дрэў.

Гл. таксама:

У Беларусі зафіксаваныя першыя тэмпературныя рэкорды лета-2026

Падзяліцца: