Затрыманая ў Мінску за каментарыі іранская студэнтка дэпартаваная ў Арменію — праваабаронцы

7 чэрвеня, Позірк. Аб прымусовай высылцы з Беларусі грамадзянкі Ірана Хатэры Хадададзі паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Яе дэпартавалі, аднак, як адзначаецца, “не на радзіму, а ў Арменію”.
Інфармацыю пра гэта праваабаронцы атрымалі ад жанчыны, якая знаходзілася ў мінскім ізалятары разам з Хадададзі.
Паводле звестак “Вясны”, студэнтка была затрыманая ў Мінску за каментарыі пра Іран у адным з тэлеграм-каналаў.
“Ёй спачатку прызначылі 14 сутак арышту, але па сканчэнні тэрміну не вызвалілі, а пакінулі чакаць дэпартацыі. Праз тое, што Грузія адмовілася прымаць Хатэры, каб там яе не выкралі іранскія ўлады, яе ў выніку дэпартавалі ў Арменію. Вядома, што пакуль яна знаходзілася ў ІЧУ, да яе прыязджалі журналісты і здымалі пра яе сюжэт”, — паведамляюць праваабаронцы са спасылкай на згаданую жанчыну.
Чаму Хадададзі дэпартаваная ў Арменію, а не ў Іран, не ўдакладняецца.
Аб затрыманні ў Мінску студэнткі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Хатэры Хадададзі паведамлялася 14 траўня. Адзначалася, што затрыманне адбылося пры ўдзеле прадстаўнікоў амбасады Ірана ў Беларусі.
Сцвярджалася, што студэнтка стаматалагічнага факультэта БДМУ павінна была выйсці на волю 30 красавіка — пасля 14 сутак арышту — аднак яе пакінулі пад вартай.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаМігранты 80 дзён запар атакуюць беларуска-латвійскую мяжу, колькасць спробаў перавысіла 5 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ траўні і з пачатку 2026 года найбольш падаражэў праезд у электрычках (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка



