У Слоніме маленькая дзяўчынка выпала з акна кватэры на пятым паверсе

25 траўня, Позірк. Двухгадовая дзяўчынка выпала з акна кватэры на пятым паверсе ў Слоніме (Гродзенская вобласць), па гэтым факце Следчы камітэт праводзіць праверку, паведаміла 25 траўня прэс-служба СК.
Паводле інфармацыі ведамства, гэта адбылося ранкам 23 траўня, калі ў пакоі, дзе знаходзілася дзіця, не было дарослых.
“Згодна з папярэдняй інфармацыяй, маці пакінула дзіця без нагляду, пакуль знаходзілася на кухні, — гаворыцца ў паведамленні. — У гэты час дзяўчынка залезла на гульнявы кубік, што стаяў побач з батарэяй, узлезла на падваконне і праз адчыненае акно выпала. Заўважыўшы адсутнасць малалетняй, жанчына вызірнула ў акно і пабачыла дачку, якая ляжала на зямлі. Хуткая медыцынская дапамога, якая прыбыла на месца, шпіталізавала дзіця ў цяжкім стане”.
Паводле слоў маці пацярпелай, дзяўчынка неаднаразова ўзбіралася на падваконне, таму ўсе ручкі з вокнаў былі знятыя. Аднак у дзень трагедыі жанчына забылася зачыніць акно.
Пра падобны выпадак, які здарыўся ў Чэрвені (Мінская вобласць), СК паведамляў 16 красавіка. Тады з акна выпала дзіця ва ўзросце 1 года і 7 месяцаў. Медыкі, якія прыехалі на месца, дыягнаставалі ў хлопчыка вельмі цяжкія траўмы галавы і даставілі яго ў бальніцу.
У ліпені 2025 года Генеральная пракуратура паведамляла, што ад пачатку года да таго моманту ў выніку выпадзення з вокнаў загінула шэсць дзяцей, за аналагічны перыяд 2024-га — адно дзіця.
З 1 студзеня да 30 снежня 2025 года ў Беларусі ад вонкавых прычын загінула 106 дзяцей.
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаФраза "абы не была вайны" з'яўляецца нацыянальным кодам беларусаў — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, ПалітыкаАдкрыццё новага фронту для Украіны з боку Беларусі не з'яўляецца непазбежным — КабанчукМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаУкраіна больш не можа "не завастраць пытанне Беларусі" — амбасадар ЧарнагорМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства


