Мытня прадухіліла ўвоз медыцынскіх вырабаў на 3,3 млн рублёў, груз везлі з Нідэрландаў

13 траўня, Позірк. Спробу незаконнага перамяшчэння з Нідэрландаў тавараў на суму больш за 3,3 млн рублёў прадухілілі брэсцкія мытнікі. Пра гэта 13 траўня паведаміў Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).
Такім чынам, як адзначаецца, на мытных плацяжах перавозчык спрабаваў зэканоміць амаль 76 тыс. рублёў.
Тавары былі выяўленыя пры даглядзе грузавіка “MAN” у пункце пропуску Казловічы (з польскага боку Кукурыкі). Аўтамабіль належыць польскаму перавозчыку.
“Ужо на вагагабарытным кантролі было ўстаноўлена, што ў паўпрычэпе знаходзіцца “лішні груз”. Фактычная вага перамяшчаных тавараў склала парадку 5,7 тоны, што на 2,2 тоны больш, чым было заяўлена ў дакументах”, — звяртае ўвагу ДМК.
Перавышэнне вагі “склалі наўмысна няўлічаныя больш за 68 тыс. адзінак розных медыцынскіх вырабаў”, гаворыцца ў паведамленні.
У дачыненні да перавозчыка распачаты адміністрацыйны працэс. Яму пагражае штраф да 30% ад кошту прадмета правапарушэння.
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля 26 спакойных дзён Польшча зноў зафіксавала актыўнасць мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале Беларусь дзяліла з Кыргызстанам другое месца ў ЕАЭС па кошце бензіну (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка



