У Заходняй Дзвіне ратавальнікі шосты дзень шукаюць “меркавана загінулага” мужчыну

Фота: ТРВОД
13 траўня, Позірк. Аб пошуку ў Віцебску зніклага мужчыны 1963 года нараджэння паведаміла 13 мая Рэспубліканскае таварыства ратавання на водах (ТРВОД).
Пошукавыя працы вядуцца на рацэ Заходняя Дзвіна ў абласным цэнтры ў раёне Навалучанскага моста, гаворыцца ў паведамленні.
ТРВОД назваў зніклага “меркавана загінулым”.
Упершыню пра знікненне мужчыны ў Віцебскай вобласці арганізацыя паведаміла 8 траўня.
Тады адзначалася, што яго пошукі вядуцца “ў рэчышчы ракі Заходняя Дзвіна”. Месца не называлася.
Паводле інфармацыі ТРВОД, у 2025 годзе зарэгістравана 492 здарэнні на вадаёмах, у тым ліку 54 — з непаўналетнімі (у 2024-м — 586 і 75 адпаведна; -16% і -28%).
Праз утапленне загінула 278 чалавек (368; -24,5%), у тым ліку 12 непаўналетніх (22; -45,5%).
Стужка навін
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — жніўні Беларусь лідзіравала ў ЕАЭС толькі па адным з сямі асноўных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПатрабаванні Нацбанка да органаў дзяржкіравання павялічыліся за верасень на 0,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа дзевяць месяцаў 2026 года цяплічных памідораў вырашчана больш, агуркоў — менш, чым год таму (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ васьмі банках новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



