Грамадзянка Малі спрабавала выехаць з Беларусі ў Польшчу па пашпарце стрыечнай сястры

14 кастрычніка, Позірк. Грамадзянка Малі затрыманая за спробу перасячэння беларуска-польскай мяжы па чужым пашпарце, паведамляе Дзяржпагранкамітэт (ДПК).
Паводле інфармацыі ведамства, увечары 8 кастрычніка жанчына прыбыла ў пункт пропуску Брэст (з польскага боку — Цярэспаль) і прад’явіла памежнікам пашпарт Рэспублікі Малі. Дакумент выклікаў падазрэнні ў супрацоўніка ДПК. У ходзе праверкі высветлілася, што ён належыць іншаму чалавеку.
“Паводле яе слоў, яна не магла трапіць у Еўрасаюз па сваім пашпарце з-за адсутнасці візы. У гэтай сувязі дзяўчына пазычыла дакумент для перасячэння мяжы ў стрыечнай сястры і паспрабавала выехаць у Польшчу для далейшага руху ў Францыю”, — гаворыцца ў паведамленні.
У дачыненні да іншаземкі распачаты адміністрацыйны працэс паводле арт. 24.18 КаАП за спробу незаконнага перасячэння мяжы. Ёй пагражае штраф ад 10 да 100 базавых велічынь (45–450 рублёў) з дэпартацыяй.
Акрамя таго, ёй можа пагражаць крымінальная адказнасць паводле ч. 1 арт. 380 КК (падробка, выраб, выкарыстанне альбо збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў). Максімальнае пакаранне па гэтай частцы артыкула — абмежаванне волі на тэрмін да двух гадоў; таксама прадугледжаныя грамадскія працы, штраф, папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў альбо арышт.
У траўні 2026 года “Позірк” паведамляў пра затрыманне ў мінскім аэрапорце замежніка, які спрабаваў выехаць ва Узбекістан па падробленым пасведчанні на вяртанне.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаЗа 9 месяцаў 2026 года найбольш падаражэлі USB-назапашвальнікі, запалкі і білеты на электрычкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — верасні сельгасвытворчасць вырасла на 4,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства



