Мінск 11:25

Жыхара Белаазёрска будуць судзіць за 44 эпізоды махлярства пры рамонце калодзежаў

15 кастрычніка, Позірк. Пра накіраванне ў суд крымінальнай справы раней судзімага жыхара Белаазёрска (Брэсцкая вобласць) паведамляе Генеральная пракуратура.

Мужчына абвінавачваецца ў 44 эпізодах махлярства ў дачыненні да 67 чалавек.

Паводле даных следства, фігурант быў заснавальнікам і кіраўніком кампаніі, якая займалася рамонтам водных калодзежаў. З кастрычніка 2023 года да сакавіка 2026 года ён заключаў дамовы з грамадзянамі на мантаж і рамонт калодзежаў, а таксама ўстаноўку санітарна-тэхнічных сістэм і абсталявання. Пры гэтым, як сцвярджаецца, выконваць узятыя на сябе абавязацельствы ён не збіраўся.

Адзначаецца, што пацярпелымі сталі жыхары Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай і Мінскай абласцей, а таксама Мінска.

Агульная шкода склала амаль 178 тыс. рублёў, што кваліфікавана як асабліва буйны памер. Мужчыну прад’яўленае абвінавачанне паводле ч. 4 арт. 209 Крымінальнага кодэкса (махлярства).

Абвінавачаны знаходзіцца пад вартай.

Падзяліцца: