Мінск 12:15

За дзевяць месяцаў 2026 года цяплічных памідораў вырашчана больш, агуркоў — менш, чым год таму

Ілюстрацыйнае фота: Huzeyfe Turan / unsplash.com

14 кастрычніка, Позірк. У студзені — верасні 2026 года ў абароненым грунце вырашчана 89.045 тон гародніны (за тры кварталы 2025-га — 87.422; +1,9%), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

У Брэсцкай вобласці вырашчана 11.820 т (10.931; +8,1%), Мінскай— 41.718 (39.213; +6,4%), Гомельскай — 8.848 (8.726; +1,4%), Гродзенскай — 4.972 (4.919; +1,1%), Мінску — 3.997 (3.991; +0,2%), Віцебскай — 12.903 (14.389; -10,3%), Магілёўскай — 4.787 (5.252; -8,9%).

Агуркоў і карнішонаў за дзевяць месяцаў вырашчана 40.480 т (41.219; -1,8%).

Цяплічных таматаў выраблена 47.205 т (45.061; +4,8%).

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: