Мінск 15:38

Лукашэнка хоча распрацаваць “дарожную карту” эканамічнага супрацоўніцтва са Шры-Ланкай

14 траўня, Позірк. Аб жаданні распрацаваць “дарожную карту” эканамічнага супрацоўніцтва са Шры-Ланкай заявіў 14 траўня Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Мінску з міністрам замежных спраў, працаўладкавання за мяжой і турызму гэтай астраўной дзяржавы Віджытай Хератам.

“Мы з вялікім задавальненнем будзем мець з вамі адносіны, паляпшаць іх. <…> Эканоміка — гэта база любых адносін. Таму мы хацелі б выбудаваць з вамі цвёрдыя добрыя адносіны”, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

Ён прапанаваў скласці план дзеянняў двухбаковага супрацоўніцтва і выказаў меркаванне, што “ўсім, чым багатая“ Беларусь, “можа карыстацца“ Шры-Ланка.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Шры-Ланкі ў сваю чаргу падзякаваў Лукашэнку за магчымасць сустрэцца і абмеркаваць пытанні двухбаковага супрацоўніцтва. “Як вы правільна адзначылі, нашы краіны ўзаемадзейнічаюць адна з адной досыць працяглы час — з 2000 года. Мы спадзяемся, што ў ходзе бягучага візіту мы зможам далей рушыць наперад у развіцці нашых двухбаковых адносін, у тым ліку ў эканамічнай сферы“, — сказаў Херат.

12 траўня паведамлялася, што Херат будзе ў Беларусі з афіцыйным візітам з 12 да 15 траўня. МЗС гэтай дзяржавы ў Паўднёвай Азіі заявіла, што візіт па запрашэнні беларускага міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова стане “важнай вяхой у двухбаковым партнёрстве, паколькі ў мінулым годзе дзве краіны адзначылі 25-ю гадавіну ўстанаўлення дыпламатычных адносін“.

Дыпламатычныя стасункі паміж Беларуссю і Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікай Шры-Ланка ўстаноўленыя 20 лістапада 2000 года.

Паводле даных на сайце амбасады Беларусі ў Індыі, у 2021 годзе тавараабарот са Шры-Ланкай вырас да 39,6 млн долараў (+23,7%), беларускі экспарт павялічыўся да 31 млн (+27,2%), імпарт — да 8,5 млн долараў (+13%). Асноўная экспартная прадукцыя ў Шры-Ланку — калійныя ўгнаенні, імпартная — гарбата ​​і раслінныя валокны.

Актуальных даных пра ўзаемны гандаль на сайце амбасады не прадстаўлена.

Ухвалены праект пагаднення са Шры-Ланкай аб паветраных зносінах

13 траўня, Позірк. Праект міжурадавага пагаднення паміж Беларуссю і Шры-Ланкай аб паветраных зносінах ухвалены ўказам № 160 Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе яго прэс-служба. Адзначаецца, што праект пагаднення зацверджаны "ў якасці асновы для правядзення перамоваў". На перамовы, згодна з дакументам, упаўнаважана Міністэрства …
Падзяліцца: