Для дзяцей палітвязняў за тыдзень сабрана 3.057 еўра — каля 30% заяўленай сумы

12 траўня, Позірк. 3.057 еўра сабрана для дзяцей палітвязняў на 10 траўня, вынікае з інфармацыі на сайце фонду салідарнасці BySol.
Збор быў абвешчаны 5 траўня, ён прымеркаваны да Дня абароны дзяцей і пачатку летніх канікул.
Плануецца, што памер дапамогі для кожнага дзіцяці складзе 100 еўра. Заяўленая сума збору складае 10 тыс. еўра. Такім чынам, цяпер сабрана 30,57% гэтай сумы.
Падаць заяўку на атрыманне дапамогі могуць: сем’і палітвязняў з дзецьмі, у якіх адзін з бацькоў або абодва знаходзяцца ў зняволенні не менш за тры месяцы альбо прысуджаныя да абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ або без накіравання; былыя палітвязні з дзецьмі, якія вызваліліся пасля 1 студзеня 2024 года; бацькі, якія адбываюць пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ і пры гэтым маюць інваліднасць, альбо якія з’яўляюцца пенсіянерамі, альбо выхоўваюць дзяцей да трох гадоў.
Заяўкі на атрыманне дапамогі прымаюцца да 31 траўня ўключна.
BySol штогод аб’яўляе зборы для дзяцей палітвязняў перад летнімі канікуламі, пачаткам навучальнага года і напярэдадні навагодніх святаў.
Летась перад летнімі канікуламі фонду ўдалося сабраць сродкі для 252 дзяцей.
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля 26 спакойных дзён Польшча зноў зафіксавала актыўнасць мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале Беларусь дзяліла з Кыргызстанам другое месца ў ЕАЭС па кошце бензіну (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка



