Мінск 16:35

Рассельгаснагляд не ўпусціў з Беларусі партыю плодаагародніннай прадукцыі

12 траўня, Позірк. Аб затрыманні 30 красавіка ў пункце фітасанітарнага кантролю “Чырвоны камень” (Бранская вобласць, каля мяжы з Гомельскай вобласцю) аўтамашыны, якая перавозіла з Беларусі больш за 100 кг плодаагародніннай прадукцыі, паведаміла 12 траўня Федэральная служба Расіі па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд).

Адзначаецца, што падчас праверкі ўстаноўлена “адсутнасць суправаджальных фітасанітарных дакументаў“.

Нягледзячы на тое, што экспертыза не выявіла ў адабраных узорах шкодных каранцінных арганізмаў, далейшае перамяшчэнне грузу з Гомельскай у Бранскую вобласць было спынена. 8 траўня 2026 года аўтамашына вернута ў Беларусь.

Перавозчык прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Падзяліцца: