Маладая жанчына загінула пад коламі цягніка ў Жодзіне
23 красавіка, Позірк. Пра гібель пад коламі цягніка ў Жодзіне (Мінская вобласць) 25-гадовай жанчыны паведаміў 23 красавіка Следчы камітэт.
Адзначаецца, што яна перасякала шляхі перад саставам, які рухаўся.
“Машыніст, заўважыўшы пешахода, распачаў усе магчымыя меры для прадухілення здарэння: неадкладна падаў гукавы сігнал і ўжыў экстраннае тармажэнне. Нягледзячы на гэта, пазбегнуць наезду не ўдалося”, — гаворыцца ў паведамленні.
“На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Следчым з прыцягненнем спецыялістаў упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Мінскай вобласці праведзены агляд, апытаныя відавочцы, прызначаны шэраг экспертных даследаванняў”, — адзначыў СК.
Ведамства падкрэсліла, што ўсе абставіны здарэння будуць устаноўленыя ягоным Жодзінскім гарадскім аддзелам, пры гэтым “асаблівая ўвага будзе нададзеная прычынам і ўмовам, якія спрыялі трагедыі“.
Таксама СК нагадаў правілы паводзін на чыгунцы.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаДаўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 9,4% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка



