У ДТЗ пад Валожынам загінуў 20-гадовы кіроўца

30 сакавіка, Позірк. Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні ў Валожынскім раёне паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама.
Аварыя здарылася 30 сакавіка каля 08:00 на 31-м км аўтадарогі Р-56 Маладзечна — Валожын.
“20-гадовы кіроўца, кіруючы аўтамабілем “Аўдзі А4″, не справіўся з кіраваннем транспартнага сродку, у выніку чаго здзейсніў наезд на апору моста”, — гаворыцца ў паведамленні.
Кіроўца ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.
На 6%, паводле папярэдніх звестак, скарацілася ў 2025 годзе агульная колькасць дарожна-транспартных здарэнняў у Беларусі. Пра гэта паведаміў у эфіры дзяржТБ 4 студзеня начальнік галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Віктар Ротчанкаў.
Паводле яго слоў, на 9% знізілася колькасць аварый з пацярпелымі, колькасць загінулых зменшылася на 17, з 434 да 417, аднак пры гэтым узрасла колькасць загінулых матацыклістаў (колькасць не была названа).
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаДаўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 9,4% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка



