Мытня канфіскавала ў бацькі і сына аўтамабілі за спробу завезці з Польшчы кантрабандныя запчасткі
3 сакавіка, Позірк. Супрацоўнікі Дзяржаўнага мытнага камітэта (ДМК) пры даглядзе аўтамабіляў, якія належаць 50-гадоваму мужчыну і яго 22-гадоваму сыну, выявілі схованкі з 25 запчасткамі коштам больш за 11 тыс. рублёў, паведамляе ведамства.
Мужчыны вярталіся з Польшчы праз пункт пропуску Брэст (з сумежнага боку Цярэспаль). Адзначаецца, што для перасячэння мяжы абодва выбралі “зялёны калідор”, тым самым пацвердзіўшы адсутнасць тавараў, якія падлягаюць дэклараванню. Аднак іх аўтамабілі накіравалі на агляд з ужываннем “інспекцыйна-надгляднага комплексу” і “далейшы паглыблены надгляд”.
Схаваныя ад мытнага кантролю тавары і аўтамабілі канфіскаваныя да рашэння суда.
У дачыненні да мужчын пачатыя адміністрацыйныя працэсы паводле ч. 2 арт. 15.1 КаАП (перамяшчэнне тавараў, якія падлягаюць мытнаму дэклараванню з утойваннем ад мытнага кантролю, спосабам, што абцяжарвае іх выяўленне).
Гл. таксама:
Мытня Беларусі выявіла ў двух польскіх перавозчыкаў незадэклараваныя тавары на 230 тыс. еўра
Беларус спрабаваў правезці ў Літву кантрабандныя цыгарэты ў прычэпе легкавога аўтамабіля
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаМігранты 80 дзён запар атакуюць беларуска-латвійскую мяжу, колькасць спробаў перавысіла 5 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ траўні і з пачатку 2026 года найбольш падаражэў праезд у электрычках (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка



