Беларус, які перавозіў больш за 111 кг гашышу, затрыманы ў Польшчы

23 лютага, Позірк. Пра затрыманне беларуса — кіроўцы грузавога аўтамабіля, у якім была знойдзена буйная партыя наркотыкаў, паведаміла 23 лютага прэс-служба Надбужанскага атрада Памежнай аховы Польшчы.
Супрацоўнікі гэтага ведамства і мытна-падатковай службы з Падляскай нацыянальнай падатковай адміністрацыі спынілі грузавік для праверкі ў Будзіску, ля польска-літоўскай мяжы. Транспартны сродак “быў прасканаваны рэнтгенаўскім сканарам, а пасля дбайна абшуканы”.
У прычэпе было знойдзена 275 пакетаў, у якіх знаходзілася больш за 111 кг гашышу. Паводле звестак памежнай службы, кошт канфіскаваных наркотыкаў на чорным рынку — амаль 5,7 млн злотых (каля 1,6 млн долараў паводле курсу Нацыянальнага банка Польшчы).
Раённая пракуратура ў Сувалках выставіла беларусу абвінавачанне ў перавозцы “значнай колькасці наркотыкаў”. Суд абраў меру стрымання — арышт на 3 месяцы.
Паведамляецца, што фігуранту справы “пагражае штраф і пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 20 гадоў”. Справай займаецца Надбужанскі атрад Памежнай аховы пад наглядам згаданай пракуратуры.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаМігранты 80 дзён запар атакуюць беларуска-латвійскую мяжу, колькасць спробаў перавысіла 5 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ траўні і з пачатку 2026 года найбольш падаражэў праезд у электрычках (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



