У Расіі знішчана 80 тон польскіх груш, увезеных з Беларусі

4 лютага, Позірк. Аб знішчэнні ў перыяд з 21 студзеня па 3 лютага на палігоне ў Пскоўскай вобласці (РФ) 79,6 тон польскіх груш паведаміла Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд).
Адзначаецца, што знішчэнне садавіны ажыццёўлена ў рамках рэалізацыі ўказа прэзідэнта Расіі ад 29.07.2015 № 391 “Аб асобных спецыяльных эканамічных мерах, якія ўжываюцца ў мэтах забеспячэння бяспекі Расійскай Федэрацыі”. Згодна з тэкстам дакумента, у РФ забараняецца ўвозіць прадукты харчавання, вырабленя ў краінах, якія ўвялі эканамічныя санкцыі ў дачыненні да расійскіх юрыдычных і фізічных асоб. Такая прадукцыя падлягае знішчэнню.
Згаданыя грушы, як заяўляецца, былі дастаўленыя ў Пскоўскую вобласць чатырма грузавікамі з Беларусі ў абыход фітасанітарных пастоў і без неабходных суправаджальных дакументаў.
Транспартных сродкі перададзеныя супрацоўнікам Рассельгаснагляду для “правядзення мерапрыемстваў у рамках ускладзеных паўнамоцтваў”, гаворыцца ў паведамленні.
Рассельгаснагляд адзначае, што “на скрынках з садавінай утрымліваліся ўпаковачныя этыкеткі з указаннем краіны паходжання — Польшча”. Пры гэтым на апублікаваным ведамствам фота бачна, што імпарцёрам прадукцыі з’яўляецца беларускае ТАА “Фуд сістэма”.
Дадзенае прадпрыемства пазіцыянуе сябе як “надежный поставщик продуктов питания и сопутствующих товаров в питания в сегменте Horeca и Retail от крупнейших производителей с Беларуси, России, Европы, Азии и других стран” (арфаграфія захаваная).
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваЗамежным грамадзянам выдадзена каля 2 тыс. беларускіх электронных віз — НЦЭП (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаВераснёўская інфляцыя ў Беларусі была вышэй, чым у Расіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаДзевяць банкаў увялі новаўвядзенні пры працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаНа складах у Мінску захоўваецца 120,4% сярэднямесячнага аб'ёму прамысловай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка


