Мінсельгасхарч заявіў пра “гістарычны рэкорд” экспарту прадуктаў харчавання

30 студзеня, Позірк. Пра “гістарычны рэкорд” экспарту беларускіх харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны заявіла 30 студзеня Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле яго інфармацыі, аб’ём паставак паводле папярэдніх звестак, у 2025 годзе склаў 10 млрд долараў, што “пацвярджае статус краіны як надзейнага гульца на сусветным рынку харчавання”.
Ведамства адзначыла, што “харчовы экспарт фарміруе чвэрць усяго таварнага экспарту краіны, што робіць аграпрамысловы комплекс адным з ключавых рухавікоў нацыянальнай эканомікі”.
Паведамляецца, што аснову “экспартнага партфеля” па-ранейшаму складае малочная прадукцыя — на яе прыпадае 40% усіх паставак, далей ідзе мясная прадукцыя (19%).
Паводле даных міністэрства, беларуская сельгаспрадукцыя пастаўляецца ў 116 краін, найбольшы рост у 2025 годзе “зафіксаваны па напрамках СНД, Азіі і краін далёкай дугі”.
Афіцыйны курс долара ЗША ў 2025 годзе знізіўся ў Беларусі на 16,43% (з 3,4735 да 2,9027 рубля).
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную з пачатку жніўня актыўнасць мігрантаў — аналіз (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь апусцілася з першага на трэцяе месца ў ЕАЭС па дынаміцы сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства



