КДБ прызнаў “экстрэмісцкімі фарміраваннямі” арт-прастору і два польскія івэнт-агенцтвы
5 снежня, Позірк. Камітэт дзяржаўнай бяспекі прызнаў 12 лістапада “экстрэмісцкімі фарміраваннямі” два польскія івэнт-агенцтвы, Terra Group Event і SSL Production, а таксама арт-прастору “Склад бутэлек”.
5 снежня былі ўнесеныя адпаведныя змены ў “пералік арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, які вядзе Міністэрства ўнутраных спраў. Цяпер у спісе 321 арганізацыя.
Датычнымі да Terra Group Event і SSL Production названыя Віталь Крыўко і Андрэй Ярашэвіч, да “Складу бутэлек” — Валянцін Бахцінаў, Сяргей Салаш, Дзмітрый Бабіцкі, Аляксандра Вішнеўская, Анастасія Цярэшка, Валерыя Бельская, Юрый Душын, Вольга Стралкоўская, Кірыл Скабейка, Дзмітрый Кавалёнак і Сяргей Статкевіч.
У арт-прасторы перыядычна адбываліся канцэрты беларускіх выканаўцаў.
Terra Group Event арганізоўвала мерапрыемствы для Wargaming, Softswiss і Andersen, а SSL Production праводзіць розныя падзеі ў Польшчы, Германіі, Аўстрыі, Грэцыі, Турцыі і Літве.
Паводле даных праваабарончага цэнтра “Вясна”, у Terra Group Event працаваў зніклы ў Турцыі міжнародны каардынатар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці (БФСС) Анатоль Котаў.
19 лістапада яго жонка Анастасія Піліпчык заявіла агенцтву Reuters, што спадзяецца на вызваленне Котава ў рамках здзелкі з ЗША.
27 жніўня Піліпчык падала заяву ў пракуратуру Польшчы пра знікненне Котава. Праваахоўныя ведамствы Польшчы не сталі распачынаць справу, бо ён не з’яўляецца грамадзянінам Польшчы і знік на тэрыторыі іншай дзяржавы.
Апошняе паведамленне ад мужа жанчына атрымала ў 21:12 паводле польскага часу 21 жніўня, а апошняе яе паведамленне, якое ён праглядзеў, было адпраўлена ў 21:28. Пасля гэтага Котаў на сувязь больш не выходзіў.
23 і 24 жніўня Піліпчык патэлефанавала і напісала ў Генеральнае консульства Польшчы ў Стамбуле і звярнулася ў раённы аддзел паліцыі ў Варшаве. 25 жніўня яна адправіла заяву аб знікненні чалавека ў Дэпартамент паліцыі Стамбула па электроннай пошце.
Усе гэтыя дзеянні не далі выніку.
Пра тое, што Котаў, які прыбыў 21 жніўня з Варшавы ў Стамбул, увечары таго ж дня пакінуў Турцыю праз порт Трабзона, паведаміла 28 жніўня турэцкае навінавае агенцтва IHA.
Пазней у той жа дзень кіраўнік БФСС Аляксандр Апейкін паведаміў, што “калегі і блізкія Анатоля Котава падазраюць яго прымусовую неафіцыйную экстрадыцыю з тэрыторыі Турцыі”.
Пра тое, што Котаў накіраваўся ў Сочы на прыватнай яхце, паведаміла Deutsche Welle са спасылкай на “крыніцу ў паліцыі Трабзона” 29 жніўня.
27 жніўня БФСС заклікаў міжнародную спартыўную супольнасць і праваабарончыя арганізацыі “тэрмінова звярнуць увагу на знікненне” функцыянера, якога назваў “выбітным спартыўным чыноўнікам” і “даўнім абаронцам правоў беларускіх спартсменаў”.
БФСС адзначаў, што Котаў 21 жніўня адправіўся ў Стамбул па “прафесійных справах”.
Котаў — былы супрацоўнік адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі і Упраўлення справамі прэзідэнта, былы генеральны сакратар Нацыянальнага алімпійскага камітэта, дыпламат з досведам працы ў Міністэрстве замежных спраў.
У 2020 годзе пакінуў дзяржаўную службу, падтрымаў масавыя пратэсты і далучыўся да БФСС. Праз невялікі час пасля гэтага эміграваў у Польшчу.

- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаВячорка: Важна, што Вашынгтон акуратны ў зняцці санкцый — не здымае з вайсковых прадпрыемстваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў запасы прампрадукцыі на складах выраслі больш чым удвая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства