На гэтым тыдні Ціханоўская здзейсніць візіты ў Нарвегію, Італію, Аўстрыю, Германію і Бельгію
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 1 снежня 2025 года ў 11:19

1 снежня, Позірк. Пяць візітаў здзейсніць Святлана Ціханоўская на працягу наступнага тыдня: у Нарвегію, Італію, Аўстрыю, Германію і Бельгію.
Як паведаміў “Позірку“ галоўны дарадца дэмлідара Франак Вячорка, 1 снежня ў Осла яна правядзе перамовы з міністрамі развіцця, замежных спраў, спікерам парламента, сустрэнецца з членамі пастаяннага парламенцкага камітэта па міжнародных справах і абароне, Нарвежскім Хельсінкскім камітэтам.
3 снежня Ціханоўская наведае саміт Grand Continent 2025 у Сен-Венсане (італьянскі аўтаномны рэгіён Вале-д’Аоста), дзе возьме ўдзел у панэльнай дыскусіі “Як квітнее дэмакратыя“.
4 і 5 снежня на запрашэнне Фінляндыі, якая старшынюе ў АБСЕ, дэмлідар будзе знаходзіцца ў Вене, дзе пройдзе 32-е пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў краін — удзельніц арганізацыі. На палях мерапрыемства пройдзе дыскусія “Падрыхтоўка дэмакратычнай будучыні Беларусі”.
Увечары 5 снежня Ціханоўская наведае Інсбрукскую школу менеджменту, а на наступны дзень у аўстрыйскім Зеефельдзе — Еўрапейскі медыясаміт 2025.
7 снежня ў Боне палітыку будзе ўручаная Міжнародная прэмія за дэмакратыю і вяршэнства права. Увечары Ціханоўская адправіцца ў Брусэль. 8 снежня ў Еўрапейскім парламенце яна возьме ўдзел у прэзентацыі законаў новай Беларусі ў сферы еўрапейскай інтэграцыі, паведаміў Вячорка.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 16–18 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаАдмова ад барацьбы з інвазіўнымі раслінамі караецца, нагадала МінпрыродыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



