BySol абвясціў тэрміновы збор для палітвязняў, якія выйшлі на волю — пералічана больш за 30 тыс. еўра

11 верасня, Позірк. Пра абвяшчэнне тэрміновага збору для палітвязняў, якія выйшлі, паведаміў 11 верасня фонд салідарнасці BySol.
“Толькі што на волю выйшлі новыя палітвязні. Гэта радасная, але і трывожная навіна, якая патрабуе максімальнага ўдзелу. Пасля многіх гадоў турмы, людзей прымусова дэпартуюць з роднай краіны. З падарваным здароўем і без сродкаў да існавання. Без нашай з вамі дапамогі гэтым людзям будзе невыносна складана”, — адзначыла арганізацыя.
Фонд паведаміў, што кожны вызвалены атрымае 1.000 еўра праз BySol са сродкаў Міжнароднага гуманітарнага фонду, “аднак гэтай сумы недастаткова для закрыцця ўсіх пытанняў“.
“Таму мы адкрываем збор на 50.000 еўра для дапамогі палітвязням, якія былі адпушчаныя. Мы мяркуем, што многія з іх будуць у цяжкім стане і некаторым спатрэбіцца тэрміновая дапамога“, — адзначыў фонд.
На момант публікацыі сума сабраных грошай перавысіла 30 тыс. еўра.
11 верасня пасля сустрэчы намесніка спецпасланніка Дональда Трампа па Украіне Джона Коўла з Аляксандрам Лукашэнкам у Мінску стала вядома, што “на просьбу прэзідэнта ЗША і іншых кіраўнікоў дзяржаў“ той прыняў рашэнне аб памілаванні “шэрагу замежных грамадзян, асуджаных за шпіёнскую дзейнасць, удзел у экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці і якія ўчынілі іншыя злачынныя дзеянні на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь“.
Агулам памілавана 52 чалавекі, сярод якіх 14 замежных грамадзян: шэсць — Літвы, па двое — Латвіі, Польшчы і Германіі, адзін грамадзянін Францыі і адзін — Вялікабрытаніі, дзевяць журналістаў, а таксама палітыкі, актывісты, грамадскія дзеячы.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2026 года колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі ў ЕС перавысіла 10 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаДоўг расійскіх контрагентаў перад прадпрыемствамі Беларусі на 16,7% большы, чым беларускіх — перад расійскіміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія 25 гадоў захваральнасць на гепатыты ў Беларусі знізілася ў 2,5 раза — санслужбаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаПрадукцыйнасць працы за пяць месяцаў вырасла на 0,6%, а рэальны заробак — на 7,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў колькасць стратных арганізацый у гадавым вымярэнні павялічылася на 26%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
