Мінск 23:43

Пад выглядам расійскіх у Беларусь спрабавалі завезці тры цягачы з ЕС — ДМК

27 ліпеня, Позірк. Аб узбуджэнні крымінальнай справы па факце ўхілення ад выплаты мытных плацяжоў пры ўвозе трох седлавых цягачоў паведаміў Дзяржаўны мытны камітэт.

Паводле ч. 2 арт. 231 КК (ухіленне ад выплаты плацяжоў, якія спаганяюцца мытнымі органамі, у буйным памеры, учыненае паўторна або групай асоб па папярэдняй змове). Максімальнае пакаранне паводле гэтага артыкула прадугледжвае да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Паводле інфармацыі ведамства, транспартныя сродкі былі ўвезены на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза з краін ЕС пад выглядам цягачоў, якія ўжо зарэгістраваны ў Расіі. Яны затрыманыя “падчас спецыяльных мерапрыемстваў”.

Экспертыза пацвердзіла факт змены VIN-нумароў (унікальны ідэнтыфікацыйны нумар. — “Позірк”.) аўтамабіляў.

Паводле даных ведамства, да рэалізацыі схемы датычныя двое грамадзян РФ, якія дзейнічалі “па папярэдняй змове з іншымі асобамі”.

Сума нявыплачаных мытных плацяжоў, паводле ацэнкі ДМК, перавысіла 173 тыс. рублёў.

Падзяліцца: