Лукашэнка даручыў спікеру ПП НС Сергеенку наведаць В’етнам — у парушэнне канстытуцыйнага прынцыпу падзелу ўладаў
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 25 жніўня 2025 года ў 11:56

25 жніўня, Позірк. Анонс візіту старшыні Палаты прадстаўнікоў Ігара Сергеенкі ў В’етнам 30 жніўня — 3 верасня змяшчае прыкметы парушэння канстытуцыйнага прынцыпу падзелу ўладаў, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз.
ПП НС паведамляе, што Сергеенка наведае ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды 80-годдзя Жнівеньскай рэвалюцыі і Дня незалежнасці “па даручэнні прэзідэнта Рэспублікі Беларусь“.

Згодна з артыкулам 6 Канстытуцыі “дзяржаўная ўлада ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляецца на аснове падзелу яе на заканадаўчую, выканаўчую і судовую“, “дзяржаўныя органы ў межах сваіх паўнамоцтваў самастойныя: яны ўзаемадзейнічаюць паміж сабой, стрымліваюць і ўраўнаважваюць адзін аднаго“.
У адпаведнасці з артыкулам 2 закона аб Нацыянальным сходзе яго дзейнасць “грунтуецца на прынцыпах <…> падзелу дзяржаўнай улады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую“.
Аб рэгулярным парушэнні ў Беларусі дэклараванага ў заканадаўстве прынцыпу падзелу ўладаў сведчыць і сталая фармулёўка ў прэс-рэлізах аб сустрэчах Лукашэнкі з прадстаўнікамі іншых галін улады — “прыняў з дакладам“ (напрыклад, Сергеенку 9 верасня 2024 года).
Даведка. Са снежня 2019-га па сакавік 2024-га Сергеенка быў кіраўніком адміністрацыяй Лукашэнкі, да гэтага на працягу шасці гадоў — першым намеснікам старшыні Камітэта дзяржбяспекі.
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваУ кожным восьмым транспартным сродку, які прайшоў тэхагляд, выяўленыя няспраўнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегальных мігрантаў на пачатку верасня ў 1,8 раза вышэйшая, чым на пачатку жніўняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаСтрахавыя арганізацыі Беларусі за сем месяцаў 2026 года сабралі на 10,2% больш унёскаў, чым за той жа леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы спадзяемся, што наступная група палітвязняў будзе вызваленая ў бліжэйшыя тыдніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНайвялікшы ўзровень малазабяспечанасці — у Гомельскай і Магілёўскай абласцяхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства



