Ціханоўская чакае спынення рэпрэсій пасля размовы Лукашэнкі з Трампам

Архіўнае фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай
15 жніўня, Позірк. “Мы цэнім намаганні прэзідэнта Трампа па вызваленні палітзняволеных у Беларусі і аказанні нам дапамогі ў аднаўленні міру і справядлівасці”, — напісала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў сацсетцы X, каментуючы тэлефонную размову амерыканскага прэзідэнта з Аляксандрам Лукашэнкам 15 жніўня.
Выратаванне жыццяў нявінных людзей палітык назвала “важнай гуманітарнай місіяй прэзідэнта”.
“Цяпер мы чакаем, што рэжым Лукашэнкі поўнасцю спыніць рэпрэсіі і вызваліць усіх нявінных людзей з турмаў, што стане найважнейшым першым крокам да міру, свабоды і прымірэння, — дадала яна. — І пакуль гэтага не адбудзецца, не павінна быць ніякіх змен у палітыцы ў дачыненні да рэжыму”.
Лукашэнка паразмаўляў па тэлефоне з Трампам, той назваў яго "глыбокапаважаным прэзідэнтам"
15 жніўня, Позірк. Адбылася тэлефонная размова паміж прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і Аляксандрам Лукашэнкам, паведаміла 15 жніўня прэс-служба апошняга. "Лідары дзвюх краін абмеркавалі пытанні двухбаковага парадку дня, рэгіянальную тэматыку і сітуацыю ў гарачых пунктах, уключаючы Украіну. Дасягнута дамоўленасць прадоўжыць кантакты. …
Стужка навін
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПацыенты ў Беларусі не бачаць, хто атрымлівае доступ да іх даных у электроннай сістэме аховы здароўя — прадстаўніца Фонду медсалідарнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСпоўнілася паўгода з пачатку штодзённых спробаў мігрантаў трапіць у ЕС праз беларуска-латвійскую мяжу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваДа 2032 года урачоў можа стаць больш, але "ці ператворыцца колькасць у якасць — вялікае пытанне", заяўляе экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаТурэмная медыцына павінна перайсці ад МУС да Мінздароўя, псіхолагам трэба дбайна працаваць са зняволенымі — ВялічкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаКолькасць стратных арганізацый павялічылася за год больш чым на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць ІП працягвае змяншацца, юрыдычных асоб — расці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства



