Літва можа перадаць Украіне дзевяць аўтамабіляў, канфіскаваных за перавозку кантрабандных беларускіх цыгарэт

12 чэрвеня, Позірк. “Сапраўдным караванам кантрабанды” беларускіх цыгарэт назвала мытня Літвы затрыманне адразу дзевяці аўтамабіляў, якія перавозілі нелегальны тавар.
Як адзначаецца ў паведамленні ведамства, у ноч на 9 чэрвеня на аўтадарожным пасту Шальчынінкай (з беларускага боку Беняконі) мытнікі, дагледзеўшы 13 машын, у дзевяці з іх выявілі схованкі з тытунёвай прадукцыяй.
“Кантрабандныя схованкі былі ўладкованыя ў розных месцах аўтамабіляў, як правіла, шляхам праразання адтулін у кузаве і выкарыстання завадскіх паражнін, — гаворыцца ў паведамленні. — Афіцэры знаходзілі схованкі ў парогах, падлогах, падрамніках, дзвярах, унутраным аздабленні, кантэйнерах з астуджальнай вадкасцю і г.д. У большасці аўто схованкі былі ідэнтычнымі, і колькасць кантрабанды была аднолькавай — не больш за 1 тыс. пачкаў“.
Агулам, паводле звестак мытні, выяўлена 6.354 пачкі беларускіх цыгарэт, у асноўным NZ Gold і Minsk Superslims.
На парушальнікаў складзеныя пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні за кантрабанду і абыход міжнародных санкцый.
Усе дзевяць аўтамабіляў — “Аўдзі Q5“, “Фольксваген Пасат“, БМВ, “Сітраэн“, “Форд Фокус” і інш. — канфіскаваныя. Хутчэй за ўсё, яны будуць перададзеныя Украіне ў рамках дапамогі ў адбіцці расійскай вайсковай агрэсіі.
Мытня адзначае, што ўсе аўтамабілі старыя, большасць з іх каштуюць каля 3 тыс. еўра.
“Падобныя “караваны кантрабанды“ на літоўскай мяжы былі частай з’явай некалькі гадоў таму”, — гаворыцца ў паведамленні.
У канцы траўня на мяжы з Беларуссю былі затрыманыя два грузавікі, у якіх перавозіліся “буйныя, старанна замаскіраваныя партыі кантрабандных беларускіх цыгарэт“, канфіскавана 516 тыс. пачкаў цыгарэт Minsk Superslims.
Найбуйнейшая партыя — 2.520 скрынь беларускіх цыгарэт (1,26 млн пачкаў) коштам 5,64 млн еўра, якія перавозіліся ў двух грузавіках, — была затрыманая сёлета ў лютым непадалёк ад Вевіса.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМігранты, якія прыбылі ў Беларусь, пяць дзён запар спрабуюць трапіць у ЕС праз Літву, 115 дзён запар — праз ЛатвіюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа фоне дзённай спякоты ў Беларусі адзначаны рэкордны начны мінімум тэмпературыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаРыжычэнка: У другім паўгоддзі можна чакаць росту цэн — цяперашняя інфляцыя не адпавядае рэчаіснасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Вельмі хутка, спадзяюся, адкрыем офіс у Варшаве (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства


