У Гродзенскай вобласці з пачатку года ў ДТЗ загінула чацвёра дзяцей
26 ліпеня, Позірк. З пачатку 2026 года ў Гродзенскай вобласці адбылося 23 дарожна-транспартныя здарэнні з удзелам непаўналетніх — 21 дзіця пацярпела, чацвёра дзяцей загінула, паведамляе УУС рэгіёна.
“У мэтах папярэджання дарожна-транспартнага траўматызму Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць прафілактычную працу з непаўналетнімі і іх бацькамі, а таксама ўзмацняе кантроль па спыненні парушэнняў правілаў перавозкі непаўналетніх”, — гаворыцца ў паведамленні.
УУС заклікала кіроўцаў “загадзя зніжаць хуткасць пры набліжэнні да пешаходных пераходаў, прыпынкаў грамадскага транспарту і месцаў масавага знаходжання непаўналетніх, быць асабліва ўважлівымі ў дварах”.
“За невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей да бацькоў прымяняецца адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 10 базавых велічынь (450 рублёў)”, — заявілі ў міліцыі.
У 2025 годзе на тэрыторыі Беларусі ў выніку дарожна-транспартных здарэнняў загінула 26 дзяцей — на 18,2% больш, чым у 2024-м, вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Сітуацыя палепшылася ў трох рэгіёнах: у Віцебскай вобласці зарэгістраваныя 4 ахвяры (годам раней — 5), Брэсцкай — 3 (4), Магілёўскай — 1 (5). Больш загінулых стала ў Мінскай вобласці — 9 (3), Гродзенскай — 4 (2), Гомельскай — 4 (3), Мінску — 1 (0).
Гл. таксама:
ДАІ адзначае рост у 2026 годзе на 25% колькасці ДТЗ з удзелам дзяцей
- Грамадства, ПалітыкаПрэм'ера фільма Андрэя Куцілы “Лісты” пра рэпрэсіі ў Беларусі адбудзецца на Венецыянскім міжнародным фестываліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія чатыры месяцы штодня фіксуе спробы мігрантаў пранікнуць з Беларусі на яе тэрыторыю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства



