Латвія чатыры месяцы штодня фіксуе спробы мігрантаў пранікнуць з Беларусі на яе тэрыторыю

25 ліпеня, Позірк. Латвія ўжо чатыры месяцы — з 25 сакавіка — штодня фіксуе спробы мігрантаў трэціх краін трапіць на яе тэрыторыю праз Беларусь, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз масіва даных памежнай службы балтыйскай дзяржавы.
За гэты перыяд (122 дні) зарэгістравана агулам 8.509 спробаў незаконнага пераходу мяжы, або 70 у сярэднім за дзень.
У першы месяц (25 сакавіка — 24 красавіка) такіх спробаў было 1.591, у другі (25 красавіка — 24 траўня) — 2.227, у трэці (25 траўня — 24 чэрвеня) — 2.402, у чацвёрты (25 чэрвеня — 24 ліпеня) — 2.289.
З пачатку 2026 года Дзяржаўная памежная ахова Латвіі зафіксавала 8.650 спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, або 42 у сярэднім за суткі (з 1 студзеня па 24 сакавіка — 141, або менш за 2 штосутачна, пры гэтым з 1 студзеня па 1 лютага актыўнасці мігрантаў не было наогул).
Латвія сярод троіх краін Еўрасаюза, што мяжуюць з Беларуссю, сёлета адчувае найбольшую міграцыйную нагрузку: на яе долю прыпадае 87,5% усіх спробаў мігрантаў нелегальна трапіць з беларускай тэрыторыі ў ЕС (28,1% па выніках 2025 года).
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваМУС: Пасля ўвядзення выбарачнага даглядання рэчаў навучэнцаў спыненыя чатыры спробы праносу нажоў і патронаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- ЭканомікаУ верасні Беларусь была на апошнім месцы ў ЕАЭС па зніжэнні цэн на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаКожная чацвёртая з 200 тыс. адзінак тэхнікі ў машынна-трактарным парку АПК мае патрэбу ў рамонце — даныя МінсельгасхарчаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка

