Грамадзян Беларусі не закрануць “лічбавыя профілі мігрантаў”, якія ўкараняюцца ў РФ
8 чэрвеня, Позірк. Першыя “лічбавыя профілі мігрантаў” будуць укаранёныя ў Расіі з 30 чэрвеня, паведамляе інфармагенцтва ТАСС са спасылкай на адпаведную пастанову ўрад РФ.
У профіль, як заяўляецца, будуць уносіць “асабістыя і біяметрычныя звесткі” замежнікаў, анансаваныя захады накіраваныя на “палягчэнне кантролю статусу” мігрантаў.
“Замежнікі пры ўездзе ў Расію праз любы пункт пропуску павінны будуць здаць адбіткі пальцаў і фатаграфію. Гэтыя звесткі будуць пакладзены ў аснову лічбавага профілю”, — удакладняе агенцтва.
Пры гэтым “стварыць лічбавы профіль замежнікі пры жаданні змогуць і самастойна” — з дапамогай спецыяльнага інтэрнэт-сэрвісу. Там “можна будзе паведаміць аб сваім візіце ў Расію і атрымліваць паслугі на тэрыторыі краіны, напрыклад, аформіць медстрахоўку або запісацца ў МУС”.
Падкрэсліваецца, што змены не закрануць грамадзян Беларусі, а таксама дзяцей да шасці гадоў, дыпламатычных работнікаў і членаў іх сем’яў.
Крэмль выдзяляе сотні тысяч долараў на прасоўванне ідэй “рускага свету” ў Беларусі — расследаванне
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежнікаў павялічылася амаль на 5% — даныя дзяржслужбы занятасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства



