Мінск 13:59

У Мінскай вобласці без электразабеспячэння застаюцца пяць населеных пунктаў

23 жніўня, Позірк. Пяць населеных пунктаў застаюцца без электразабеспячэння ў Минскай вобласці, паведамляе прадпрыемства “Мінскэнерга”.

Гаворка пра населеныя пункты Мінскага і Вілейскага раёнаў, там “ідзе актыўная аварыйна‑аднаўленчая праца”, гаворыцца ў паведамленні.

“Працы па аднаўленні электразабеспячэння працягваюцца без перапынку — энергетыкі працавалі ўсю ноч і працягваюць працаваць у кругласутачным рэжыме”, — адзначае “Мінскэнерга”.

На 10:00 у працах па ліквідацыі наступстваў непагадзі было задзейнічана 67 аварыйна‑аднаўленчых брыгад, 87 адзінак спецыяльнай тэхнікі, 11 перасоўных дызельных электрастанцый.

Паведамляецца, што брыгады РУП “Мінскэнерга” выехалі для аказання дапамогі ў Гродзенскую вобласць — Найбольш пацярпелы ад цыклона “Прыска” рэгіён.

“Нашы спецыялісты працуюць плячом да пляча з калегамі, каб як мага хутчэй вярнуць святло жыхарам”, — падкрэсліваецца ў рэлізе.

Гл. таксама:

За суткі МНС зафіксавала 488 выпадкаў падзення дрэў праз непагадзь, пашкоджана 15 аўтамабіляў

Падзяліцца: