У Мінскай вобласці дрэвы траўмавалі двух хлопчыкаў, колькасць пацярпелых ад ветру населеных пунктаў перавысіла 650

22 жніўня, Позірк. У Нясвіжскім і Мінскім раёнах дрэвы траўмавалі двух хлопчыкаў (2014 і 2016 г.н.), паведамляе МНС у прэс-рэлізе аб наступствах непагадзі 22 жніўня.
Паводле аператыўнай інфармацыі, у Гродзенскай вобласці супрацоўнікі ведамства 100 разоў надавалі дапамогу ў распілоўцы і ўборцы паваленых дрэў. Дапамога спатрэбілася ў 14 раёнах вобласці: Бераставіцкім, Ваўкавыскім, Воранаўскім, Гродзенскім, Дзятлаўскім, Зэльвенскім, Іўеўскім, Мастоўскім, Ашмянскім, Свіслацкім, Слонімскім і Шчучынскім, а таксама ў абласным цэнтры. У пяці населеных пунктах пашкоджаныя дахі (1 прыватнага жылога дома, 3 сельскагаспадарчых будынкаў, 1 адміністрацыйнага). У Бераставіцкім раёне і Гродне паваленыя дрэвы пашкодзілі два легкавыя аўтамабілі.
У Брэсцкай вобласці падраздзяленні МНС 23 разы выязджалі на дапамогу насельніцтву: праведзена праца па распілоўцы і ўборцы 19 паваленых дрэў, у 4 выпадках праводзіўся дэмантаж аварыйных элементаў даху і рэкламных канструкцый. Стыхія нанесла ўрон у Баранавіцкім, Бярозаўскім, Камянецкім, Брэсцкім, Кобрынскім, Пружанскім, Іванаўскім, Івацэвіцкім і Ганцавіцкім раёнах, а таксама ў Баранавічах, Ганцавічах, Кобрыне і Брэсце.
У Віцебскай вобласці зафіксавана 8 выпадкаў падзення дрэў. Работнікі МНС займаліся іх распілоўкай і ўборкай.
У Мінскай вобласці супрацоўнікі ведамства дапамагалі ў распілоўцы дрэў 16 разоў: у Вілейскім, Валожынскім, Клецкім, Мінскім, Маладзечанскім, Мядзельскім, Стаўбцоўскім раёнах і Жодзіне. Паваленыя дрэвы пашкодзілі тры легкавыя аўтамабілі ў Клецкім і Стаўбцоўскім раёнах.
У Мінску работнікі МНС 4 разы выязджалі на распілоўку аварыйных галінак дрэў, 15 разоў — на распілоўку паваленых дрэў; двойчы здымалі аварыйныя лісты бляхі з даху, а таксама дапамагалі дэмантаваць вадасцёкавую трубу.
Паводле інфармацыі Міністэрства энергетыкі, найбольш складаная абстаноўка ў Мінскай, Віцебскай і Гродзенскай абласцях. Асноўная прычына пашкоджанняў — падзенне дрэваў і галінак на лініі электраперадачы.
У 19 гадзін аднаўленчыя работы вяліся ў 659 населеных пунктах (у 15 гадзін — у 148).
Адключана 1.876 трансфарматарных падстанцый, 179 ліній электраперадачы 10 кВ, 12 ліній 35 кВ і 7 ліній 110 кВ. парушэнне электразабеспячэння закранула 31 ферму і 16 кацельняў.
Задзейнічана 315 аварыйна-аднаўленчых брыгад і 427 адзінак тэхнікі.
Міністр энергетыкі Дзяніс Мароз “правёў аператыўны штаб па сітуацыі ў электрасеткавым комплексе“, “пастаўлена задача забяспечыць наяўнасць крыніцы электраэнергіі ў кожным населеным пункце і максімальна аператыўна аднаўляць электразабеспячэнне спажыўцоў”.
Аб моцным ветры парывамі да 25-27 метраў за секунду і навальніцах напярэдадні папярэджваў Белгідрамет.
23 жніўня моцны вецер захаваецца на поўначы краіны, ноччу ў Віцебскай вобласці да 24 м/с.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за два тыдні яе добраахвотна пакінула 50 беларускіх грамадзян, прымусова — сама меней чатырыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



