Мінск 17:01

Долар, еўра і юань патаннелі на таргах перад выходнымі

Ілюстрацыйнае фота: Eric Prouzet / unsplash.com

21 жніўня, Позірк. Амерыканская, адзіная еўрапейская, а таксама кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 21 жніўня 2026 года.

Каціроўка долара знізілася да 2,9756 (-0,24%; -0,0073), еўра — да 3,4734 рубля (-0,4%; -0,0139), юаня — да 4,44 за 10 (-0,22%; -0,0096).

Расійскі рубель падаражэў да 3,5996 за 100 (+0,59%; +0,0212)

На гэтым працоўным тыдні (17–21 жніўня) курс долара знізіўся на 0,5% (з 2,9906 да 2,9756 рубля), юаня — на 0,68% (з 4,4703 да 4,44 за 10); расійскага рубля вырас на 0,78% (з 3,5719 да 3,5996 за 100), еўра — на 0,83% (з 3,4448 да 3,4734).

У студзені — ліпені 2026 года афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на на 0,37% (з 2,9027 да 2,9133 рубля). Як вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу, гэта сёмае месца пасля Украіны — 5,44% (з 42,3878 да 44,6916 грыўны), Малдовы — на 4,38% (з 16, 7925 да 17, 5280 лея), Латвіі, Літвы, Эстоніі — 2,30% (з 0,8511 да 0,8707 еўра) і Расіі — 2,08% (з 78,2267 да 79,8573 рубля).

Менш, чым у Беларусі, долар падаражэў у Кыргызстане — на 0,04% (з 87,4177 да 87,45 сома) і Таджыкістане — на 0,01% (з 9,2513 да 9,2525 самані).

Кошт амерыканскай валюты знізіўся ва Узбекістане — на 0,16% (з 12.025,33 да 12.006,39 сума), Грузіі — на 2,54% (з 2,6951 да 2,6266 лары), Арменіі — на 3,98% (з 381,36 да 366,20 драма) і Казахстане — на 5,56% (з 502,57 да 474,63 тэнге).

Падзяліцца: