Мінск 10:38

ДТЗ у Магілёве — аўтамабіль урэзаўся ў слуп, загінуў 60-гадовы кіроўца

Фота: УУС Магілёўскага аблвыканкама

23 жніўня, Позірк. Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Аварыя здарылася 22 жніўня каля 21:00 у Магілёве. Адзначаецца, што 60-гадовы кіроўца аўтамабіля “Пежо” рухаўся па Віцебскім праспекце каля дома №4, выехаў за межы праезнай часткі, дзе “здзейсніў наезд на светлавую апору, у выніку чаго аўтамабіль перакуліўся”.

“Мужчына загінуў на месцы аварыі. Паводле папярэдняй інфармацыі, на момант ДТЗ ён не быў прышпілены рамянём бяспекі”, — гаворыцца ў паведамленні.

На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група.

Колькасць дарожна-транспартных здарэнняў знізілася ў Беларусі за год на 5,5% (з 3.453 у 2024-м да 3.262 у 2025-м), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Колькасць загінулых у ДТЗ скарацілася на 1,8% (з 434 да 426), траўміраваных — на 8,4% (з 3.804 да 3.483).

Падзяліцца: