У Мінскай вобласці без электразабеспячэння застаюцца пяць населеных пунктаў (дапоўнена)
23 жніўня, Позірк. Пяць населеных пунктаў застаюцца без электразабеспячэння ў Минскай вобласці, паведамляе прадпрыемства “Мінскэнерга”.
Гаворка пра населеныя пункты Мінскага і Вілейскага раёнаў, там “ідзе актыўная аварыйна‑аднаўленчая праца”, гаворыцца ў паведамленні.
“Працы па аднаўленні электразабеспячэння працягваюцца без перапынку — энергетыкі працавалі ўсю ноч і працягваюць працаваць у кругласутачным рэжыме”, — адзначае “Мінскэнерга”.
На 10:00 у працах па ліквідацыі наступстваў непагадзі было задзейнічана 67 аварыйна‑аднаўленчых брыгад, 87 адзінак спецыяльнай тэхнікі, 11 перасоўных дызельных электрастанцый.
Паведамляецца, што брыгады РУП “Мінскэнерга” выехалі для аказання дапамогі ў Гродзенскую вобласць — Найбольш пацярпелы ад цыклона “Прыска” рэгіён.
“Нашы спецыялісты працуюць плячом да пляча з калегамі, каб як мага хутчэй вярнуць святло жыхарам”, — падкрэсліваецца ў рэлізе.
Дапаўненне.
“Мінскэнерга” паведаміла, што электрычнасць вернута ва ўсе населеныя пункты вобласці.
Адзначаецца, што за мінулыя суткі праз непагадзь электразабеспячэнне парушалася ў 670 населеных пунктах рэгіёну.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежнікаў павялічылася амаль на 5% — даныя дзяржслужбы занятасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка



