Расіянін з падробленым пашпартам спрабаваў вывезці ў ААЭ праз Беларусь выкрадзеную дачку

27 траўня, Позірк. У нацыянальным аэрапорце Мінск у ноч на 22 траўня пры афармленні рэйса ў Дубай (ААЭ) пагранічнікі затрымалі мужчыну і дзяўчынку з часткова падробленымі пашпартамі грамадзян Расіі — у дакументах былі замененыя старонкі з персанальнымі данымі, паведаміла 27 траўня прэс-служба Дзяржпагранкамітэта.
Высветлілася, што Міністэрства ўнутраных спраў РФ абвясціла мужчыну ў міждзяржаўны вышук — за забойства. Ён таксама быў пазбаўлены бацькоўскіх правоў і не мог пражываць з дзіцем на законных падставах.
Паводле сцвярджэння Дзяржпамежкамітэта, мужчына выкраў дзяўчынку ў маці і хаваўся з ёй пяць гадоў. Каб пазбегнуць крымінальнай адказнасці, “зламыснік вырашыў з’ехаць у Аб’яднаныя Арабскія Эміраты” праз Беларусь.
Затрыманы змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання, вырашаецца пытанне пра ўзбуджэнне ў дачыненні да яго крымінальнай справы.
За спробу незаконнага перасячэння мяжы мужчыну пагражае штраф — да 100 базавых велічынь (4.200 рублёў), за выкарыстанне падробленых дакументаў — абмежаванне волі на тэрмін да 2 гадоў.
Дзяўчынка перададзеная супрацоўнікам крымінальнага вышуку ГУУС Мінгарвыканкама для вяртання маці.

- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў чэрвені вырас на 2,5%, за паўгоддзе — знізіўся на 0,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першую палову 2026 года суседнія краіны ЕС зафіксавалі 7.886 спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка


