За кошт бюджэту ў 2024 годзе праведзена 1,5 тыс. поўных цыклаў лячэння бясплоддзя
12 траўня, Позірк. За 2024 год у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя праведзена 1.522 поўных цыклаў лячэння бясплоддзя метадамі дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогій на бюджэтнай аснове, “наступіла 576 клінічных цяжарнасцяў”, паведаміў 12 траўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік дырэктара РНПЦ “Маці і дзіця” Іван Курловіч.
Паводле яго слоў, Беларусь сутыкаецца з “характэрнымі для ўсяго свету” дэмаграфічнымі праблемамі, сярод якіх “зніжэнне рэпрадуктыўных установак насельніцтва”, памяншэнне колькасці жанчын фертыльнага ўзросту, больш позняе ўступленне ў шлюб і “павелічэнне ўзросту жанчын пры нараджэнні першага дзіцяці, так званае адкладзенае мацярынства”.
“Асноўным медыцынскім складнікам павышэння нараджальнасці” Курловіч назваў правядзенне “адной бясплатнай спробы” экстракарпаральнага апладнення (ЭКА), якую прадастаўляюць “дзве арганізацыі аховы здароўя ў Мінску і адна ў Гомелі”.
Паводле слоў намесніка дырэктара РНПЦ, эфектыўнасць такой бясплатнай спробы “ў апошнія гады вельмі высокая” і складае 38–42%. Выдаткі на яе з рэспубліканскага бюджэту склалі ў 2024 годзе 5 млн 935,8 тыс. рублёў.
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаФраза "абы не была вайны" з'яўляецца нацыянальным кодам беларусаў — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, ПалітыкаАдкрыццё новага фронту для Украіны з боку Беларусі не з'яўляецца непазбежным — КабанчукМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаУкраіна больш не можа "не завастраць пытанне Беларусі" — амбасадар ЧарнагорМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства


