Прэс-сакратар Лукашэнка заявіла, што просьбы пра вызваленне грамадзян ЗША “паступалі і паступаюць”

13 лютага, Позірк. Вызваленне Беларуссю грамадзяніна ЗША, якое адбылося 12 лютага, — “не адзіная такая просьба” амерыканскіх уладаў, заявіла расійскаму агенцтву ТАСС прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант.
“Гэта не адзіная просьба новай адміністрацыі ЗША, — сцвярджае яна. — Такія просьбы [пра вызваленне] паступалі і паступаюць. Мы аддаем перавагу ў гэтых пытаннях канфідэнцыйнасці. Уся інфармацыя пра дэталі — у Дзярждэпе ЗША і ў Белым доме”.
Пра выхад на волю экс-супрацоўніка “Радыё Свабода” Андрэя Кузнечыка, асуджанай за ўдзел у пратэстах Алены Маўшук і неназванага грамадзяніна ЗША паведаміла 12 лютага каманда беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай.
Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа вітаў вызваленне гэтых людзей. “Мы па-ранейшаму адданыя справе вызвалення іншых грамадзян ЗША ў Беларусі і іншых краінах. Мы заклікаем вызваліць амаль 1.300 палітычных зняволеных, якія застаюцца ў турмах па ўсёй Беларусі”, — адзначыў кіраўнік амерыканскага знешнепалітычнага ведамства ў заяве 12 лютага.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства



