Журналіст Карней асуджаны на восем месяцаў пазбаўлення волі за “непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі”

13 снежня, Позірк. Суд Шклоўскага раёна (Магілёўская вобласць) 13 снежня прыгаварыў 56-гадовага палітвязня, журналіста Ігара Карнея дадаткова яшчэ да васьмі месяцаў пазбаўлення волі, паведамляе “Радыё Свабода”.
Карней прызнаны вінаватым паводле ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі).
Працэс, які пачаўся 11 снежня, вёў суддзя Аляксандр Тараканаў, уключаны ў санкцыйны спіс Еўрасаюза.
Карней адбывае пакаранне ў шклоўскай калоніі № 17. Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтра “Вясна”, журналіста некалькі разоў змяшчалі ў памяшканне камернага тыпу.
28 чэрвеня мужчыну ўнеслі ў пералік “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”.
22 сакавіка Мінскі гарадскі суд прыгаварыў Карнея да 3 гадоў пазбаўлення волі. Суддзя Сяргей Кацар прызнаў яго вінаватым паводле ч. 3 ст. 3611 КК (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім).
Журналіста затрымалі 17 ліпеня 2023 года, у яго доме прайшоў вобшук. Яго арыштавалі на 10 сутак нібыта за падпіску на “экстрэмісцкія” рэсурсы, але праз узбуджэнне крымінальнай справы на волю ён не выйшаў.
Доўгі час Карней супрацоўнічаў з незалежнымі медыя.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваДзікія жывёлы ўсё часцей прыходзяць у населеныя пункты ў пошуку ежы — Мінпрыроды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за 32 месяцы сутачную колькасць спробаў пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 5,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ "Беллегпраме" назвалі вытворчасць спецадзення і абутку новай нішай для галіновых прадпрыемстваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы ў Беларусі было звольнена на 7,9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства


