Пашыраны спіс юрыдычных асоб, якім дазволена вырабляць “арыгінальныя алкагольныя напоі”

22 кастрычніка, Позірк. Пастановай Савета міністраў пашыраны спіс юрыдычных асоб, якія маюць права вырабляць “арыгінальныя алкагольныя напоі”.
Дакумент 22 кастрычніка апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.
У пералік юрыдычных асоб, якія “ажыццяўляюць вытворчасць арыгінальных алкагольных напояў у культурна-этнаграфічных цэнтрах, нацыянальных парках і запаведніках, іншых аб’ектах у мэтах аднаўлення паўнаты беларускіх нацыянальных традыцый”, раней уваходзілі 22 суб’екты гаспадарання.
Цяпер у яго дададзена яшчэ пяць: дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова “Стаўбцоўскі лясгас”, дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова “Нацыянальны парк “Прыпяцкі”, сялянская (фермерская) гаспадарка “СТАРТ ТС”, ТАА “Славянская карчма”, супольнае ТАА “Экабел “Колбавічы”.
Пастанова ўступіла ў сілу.
Вытворчасць алкагольнай прадукцыі ў Беларусі рэгулюецца законам “Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту”. Вырабляць алкаголь дазволена толькі юрыдычным асобам.

- ПалітыкаФрыдман: Новыя ўлады Сербіі ў дачыненні да Беларусі, хутчэй за ўсё, будуць прытрымлівацца курсу ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваКаля 150 тыс. беларускіх турыстаў штогод наведваюць ААЭ — амбасадарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаМінск вырашае пастаўленыя Злучанымі Штатамі пытанні для вяртання іх амбасады ў Беларусь — РыбакоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства


