Грамадзянін Самалі затрыманы пры спробе выехаць з Беларусі ў Літву з падробленым пашпартам

28 жніўня, Позірк. Грамадзянін Самалі з “часткова падробленым пашпартам” затрыманы 26 жніўня ў пункце пропуску Каменны Лог (з літоўскага боку — Мядзінінкай), паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.
Як адзначае ведамства, ён спрабаваў выехаць у Літву рэйсавым аўтобусам Гомель — Вільнюс.
Удакладняецца, што мужчына прад’явіў на мяжы пашпарт грамадзяніна Самалі з замененай старонкай, на якой утрымліваюцца “ўстановачныя даныя”. У ЕС ён накіроўваўся “ў пошуках лепшых умоў жыцця”.
ДПК падкрэсліў, што за спробу незаконнага перасячэння мяжы прадугледжаны штраф у памеры да 100 базавых велічынь (4.000 рублёў) і дэпартацыя. За выкарыстанне падробленага дакумента прадугледжаная крымінальная адказнасць з максімальным пакараннем у выглядзе двух гадоў абмежавання волі.
19 ліпеня ў Нацыянальным аэрапорце Мінск пры афармленні на рэйс у Дубай быў затрыманы грамадзянін Ірана з часткова падробленым пашпартам. Тады мужчыну пакінулі ў ІЧУ для высвятлення асобы.
26 ліпеня ў Каменным Логу пры афармленні на выезд з Беларусі рэйсавага аўтобуса Мінск — Вільнюс быў затрыманы мужчына, які прад’явіў пашпарт грамадзяніна Украіны з частковай падробкай — старонка з установачнымі данымі была замененая. Мужчына меў намер трапіць у Германію да сваіх сыноў, якія і зрабілі яму падроблены ўкраінскі дакумент, выслаўшы яго па пошце.

- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі амаль 4 тыс. аптэк, каля паловы — дзяржаўныяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі за восем месяцаў вырасла ў 1,8 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБольшасць моладзі, імаверна, не ведае пра існаванне смяротнага пакарання ў Беларусі — прадстаўнік РАДАМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаДля рэжыму Лукашэнкі смяротнае пакаранне ніколі не было пытаннем права, яно было прадметам палітычнага гандлю — юрыстМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ першыя гады незалежнасці Беларусі сфера выкарыстання смяротнага пакарання звужалася, але ўсё змянілася пасля 2020 года — ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка


