Літва пачала выдаваць беларусам ВНЖ на тры гады — Ціханоўская

5 студзеня, Позірк. Першыя грамадзяне Беларусі, якія звярнуліся ў дзяржорганы Літвы па падаўжэнне віду на жыхарства па гуманітарных падставах, атрымалі станоўчыя рашэнні з трохгадовым тэрмінам дзеяння дакумента, паведаміла 5 студзеня ў сваім тэлеграм-канале дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
Паводле яе слоў, гэта адбылося дзякуючы нядаўна прынятым папраўкам у літоўскае заканадаўства. Зацверджаныя змены, адзначыла Ціханоўская, “часткова здымуць пытанне атрымання праязных дакументаў” для беларусаў, якія не могуць вярнуцца на радзіму з перасцярогі за сваю бяспеку.
“Мы вельмі ўдзячныя нашым літоўскім партнёрам за гэтыя змены ў заканадаўстве, — напісала палітык. — Для нас вельмі важна, што беларусы, якія не могуць вярнуцца дадому праз пераслед з боку рэжыму, могуць адчуваць сябе ў бяспецы і разлічваць на своечасовую дапамогу з боку Літвы”.
26 снежня 2023 года сейм Літвы ўхваліў папраўкі да закона аб прававым статусе замежнікаў, якія сярод іншага дазваляюць выдаваць беларусам, якія прыбылі краіну пры пасярэдніцтве МЗС, від на жыхарства з гуманітарных прычын не на адзін, а на тры гады.
“Гэтая папраўка надзвычай важная для беларускай апазіцыі, для больш за 750 беларускіх грамадзян, якія беглі ў Літву ад рэпрэсіўнага рэжыму Лукашэнкі і чые дазволы на часовае пражыванне даводзіцца падаўжаць кожны год на гэтай падставе, а сітуацыя ў Беларусі не мяняецца і, на жаль, не зменіцца яшчэ доўгі час”, — заявіў старшыня камітэта па замежных справах, кіраўнік групы “За дэмакратычную Беларусь” у літоўскім сейме Жыгімантас Павілёніс.
Закон быў адпраўлены на подпіс прэзідэнту Гітанасу Наўседзе, які мог накласці на яго вета. Мяркуючы па інфармацыі Ціханоўскай, ён гэтага не зрабіў і зменены закон уступіў у сілу.
Прапанову павялічыць тэрмін дзеяння гуманітарнага ВНЖ да трох гадоў унесла міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайтэ. Яна аргументавала гэта тым, што адпаведны дакумент выдаецца ў асноўным грамадзянам Беларусі, якія ратуюцца ад рэжыму Лукашэнкі. Сітуацыя ў краіне “доўгі час не мяняецца”, беларусы “не могуць вярнуцца на радзіму пасля заканчэння года і вымушаныя падаваць новую заяўку” на ВНЖ. На думку міністра, павелічэнне тэрміну дзеяння гэтага дакумента дазволіць пазбегнуць нязручнасцяў, выкліканых неабходнасцю часта яго мяняць, а Дэпартамент міграцыі пры МУС зэканоміць адміністрацыйны рэсурс на апрацоўку заяў.


- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаЕС забараніў здзелкі з беларускім лічбавым рублём і ўвёў шэраг іншых абмежаванняў у дачыненні да Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЗа першы квартал 2026 года зменшылася доля занятага ў эканоміцы насельніцтва ў працаздольным узросцеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку прымаюцца меры супраць лясных пажараў, якія пераносяць радыенуклідыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЛатвія чатыры тыдні штодня фіксуе спробы мігрантаў незаконна патрапіць на яе тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа год колькасць людзей, якія пражываюць на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях, зменшылася на 8 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
