Магілёўскіх журналістаў Глушкова і Сабалеўскага будуць судзіць па “экстрэмісцкіх” крымінальных артыкулах

8 ліпеня, Позірк. 12 ліпеня ў Магілёўскім абласным судзе пачнецца працэс у дачыненні да мясцовых журналістаў-фрылансераў Алеся Сабалеўскага і Яўгена Глушкова, паведамляе мясцовая праваабарончая ініцыятыва MAYDAY.TEAM.
Ім інкрымінаваны ч. 1 і 3 арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім), а таксама ч. 1 арт. 3613 (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу) Крымінальнага кодэкса.
Сабалеўскі быў затрыманы 12 снежня 2023 года на працы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. На наступны дзень суд Кастрычніцкага раёна Магілёва арыштаваў яго на 10 сутак (артыкул КаАП невядомы).
Пасля адбыцця арышту Сабалеўскі не выйшаў на волю: на яго быў складзены адміністрацыйны пратакол па арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць).
Пазней праваабаронцы паведамілі, што блогера перавялі ў следчы ізалятар турмы №4 Магілёва і супраць яго была распачатая крымінальная справа.
18 студзеня Сабалеўскі быў прызнаны палітвязнем.
20 лютага стала вядома, што за супрацоўніцтва з недзяржаўным сайтам 6tv.by на затрыманага ў пачатку студзеня пазаштатнага відэааператара з Магілёва Яўгена Глушкова была заведзеная крымінальная справа. Ён утрымліваецца ў мясцовай турме № 4. 15 лютага праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.
Паводле даных Беларускай асацыяцыі журналістаў, 38 працаўнікоў СМІ знаходзяцца за кратамі.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


