Экс-дыпламат Астапенка будзе выконваць абавязкі прадстаўніка АПК па міжнародных справах

26 чэрвеня, Позірк. Пасля адстаўкі Валера Кавалеўскага выконваць абавязкі прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па міжнародных справах будзе Уладзімір Астапенка.
Раней ён з’яўляўся намеснікам Кавалеўскага.
Рашэнне аб прызначэнні Астапенкі прыняла кіраўнік АПК Святлана Ціханоўская, паведамляе прэс-служба кабінета.
“Удзячная Валеру Кавалеўскаму за тры з паловай гады сумеснай працы, спачатку ў офісе, а затым і ў кабінеце. Сярод іншага Валер Георгіевіч уздымаў пытанне Беларусі на міжнародных форумах і ў арганізацыях, арганізаваў працу місіі дэмакратычнай Беларусі ў Брусэлі, дапамагаў вырашаць пытанні беларусаў за мяжой”, — пракаментавала змену ў кіраўніцтве прадстаўніцтва Ціханоўская.
Уладзімір Астапенка — былы беларускі дыпламат, кандыдат юрыдычных навук. У 2020 годзе на фоне грамадска-палітычных хваляванняў у Беларусі падаў заяву аб вызваленні ад пасады пасла ў Аргенціне ў знак пратэсту. Перайшоў на працу ў структуры дэмакратычных сіл.
З’яўляецца кіраўніком місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі.
Кавалеўскі 26 чэрвеня абвясціў на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” аб зняцці з сябе паўнамоцтваў у АПК. Палітык напісаў, што “на гэтым кірунку з’явіліся разыходжанні ў стратэгічным бачанні шляхоў дасягнення мэтаў дэмакратычнага руху, у арганізацыі і тактыцы вядзення працы, а таксама ў падыходах да ўнутранай палітыкі”.
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка ў сакавіку 2026 года знізіліся на 7,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — сакавіку складскія запасы выраслі на 9,6% у гадавым вымярэнні, да першага квартала 2021-га — больш чым удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка


